Як правіла, аповеды пра розныя лятаючыя талеркі,
кругі на палях
ці "прагулкі” прывідаў мы ўспрымаем скептычна. Ці па меншай меры,
пачуўшы пра
іх, ка- жам, што такое магло адбыцца дзесьці за мяжой. Якія там у
Беларусі НЛА
ды полтэргейсты! Між тым наша краіна, па даных Міжнароднай уфалагічнай
арганізацыі, уваходзіць у ТОП-100 анамальных зон свету. А колькі нам
расказалі
пра паранармальныя месцы і з'явы жыхары раёнаў, куды нашы журналісты
ездзілі ў
рамках праекта "Сем цудаў Беларусі”!
Старшыня Крыпталагічнага камітэта
Руслан Ліннік упэўнены, што
большасць заяў беларусаў пра нейкія незвычайныя з’явы насамрэч
з’яўляюцца
выдумкай, легендай ці раздутым з мухі ў слана фактам. Але сустракаюцца і
такія
з’явы, якія сапраўды цяжка растлумачыць навукова. Адным словам...
паранармальныя
з’явы. Па меркаванні Руслана Лінніка, усе іх можна раздзяліць на тры
групы:
праявы невядомых навуцы законаў фізікі, дзеянні разумных
сіл (НЛА, полтэргейсты,
невядомыя жывёлы і гэтак далей) і вынікі чорнай магіі. Так што і ў
Беларусі ёсць
чаму здзіўляцца і палохацца адначасова. Нават без фільмаў
жахаў і фантастыкі.
Прывід і
абрыкос
Калі ў Лошыцкім
парку распускае кветкі абрыкос, на
прагулку выходзіць белы прывід пані Ядвігі. Палохацца яго не варта.
Нічога
дрэннага прывід не робіць. Кажуць, наадварот, падказвае
маладым, як жыць далей
у каханні і згодзе.
Блукае прывід па
зямлі, бо яго гаспадыня пані Ядвіга
скончыла жыццё самагубствам — нібыта праз каханне з мінскім
генерал-губернатарам
Мусіным-Пушкіным. Трагедыя здарылася ці то ад неўзаемнасці з яго боку,
ці то
пасля сваркі Ядвігі з мужам панам Любаньскім, які даведаўся пра жончыну
здраду.
Пасля смерці Ядвігі на беразе Свіслачы, каля таго месца, дзе знайшлі ў
рацэ цела
няшчаснай, па загаду пана пасадзілі абрыкос. Цвіце ён і дагэтуль,
прыцягваючы
ўвагу наведвальнікаў парка... і прывіда пані Ядвігі.
Цур,
русалка!
Прыгожых
жанчын з доўгімі валасамі і рыбіным
хвастом большасць з нас бачылі ў мульціках ці на ілюстрацыях у зборніках
казак.
Жыхары ж Гарадоцкага раёна настойваюць, што сустракалі іх у жыцці.
Паводле
легенды, у лясным возеры каля Гарадка Віцебскай вобласці некалі сам
Люцыпар
затапіў царкву, чым і наклікаў вялікі праклён на гэту мясцовасць.
Кажуць,
убачыць там сёння русалак можна не толькі ноччу, але нават і днём.
Галоўная іх
асаблівасць — ярка-блакітныя вочы, якія не рухаюцца, а толькі пранізліва
глядзяць на цябе, завабліваючы ў свае азёры і балоты. Каб не паддацца
гіпнозу
русалак, неабходна акрэсліць сябе кругам ці прамовіць "цур мая”.
Мясцовыя жыхары
сцвярджаюць, што гэта дапаможа не толькі не паддацца чарам русалкі, але і
прывесці прыгажуню дадому, дзе яна будзе працавітай
гаспадыняй.
Мядзведзь у
калідоры
Пра прывідаў і
пярэваратняў у раёне Кавалёва
(Брэст) мясцовым жыхарам вядома добра. Чалавека- і жывёлападобныя істоты
неаднаразова з’яўляліся ў іх дамах. Адной з самых папулярных зданяў
адназначна
быў прызнаны... плюшавы мядзведзь. Як правіла, ён знянацку з’яўляецца ў
канцы
доўгага калідора і ім-кліва набліжаецца да чалавека. І усё б нічога,
ка-лі б
мядзведзь... не кусаўся.
Ягады ад здані
Здаецца, кожная
наступная гісторыя пра Чырвонае
балота ў Мазырскім раёне ўсё больш дзіўная і менш растлумачальная, чым
папярэдняя. Балота даўно называюць згубным месцам і пры магчымасці
стараюцца
абходзіць яго бокам.
Адна з самых
загадкавых гісторый, звязаных з гэтай
мясцовасцю, адбылася ў пачатку ХХІ стагоддзя. Мужчына, набіраючы ваду з
крыніцы,
якая знаходзіцца побач з Чырвоным балотам, убачыў дзяўчынку
незямной прыгажосці
і з колерам вачэй, які нагадваў каламутную марскую ваду. Дзяўчынка
сядзела на
камені каля вады і выразна глядзела на мужчыну. Затым
працягнула яму ў
прыгаршчы чырвоныя спелыя ягады. Толькі ён хацеў да яе наблізіцца, як за
яго
спінай пачуўся голас сябра, які яго шукаў. Дзяўчынка раптам растала на
вачах.
Можна было б падумаць, што мужчыне ўсё здалося. Аднак побач з яго нагамі
ляжала
жменька рассыпаных ягад.
Чорная Панна Нясвіжа і Белая Дама
Гальшан
Вось ужо чатыры
стагоддзі ў замку старажытнага
Нясвіжа з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Згодна з легендай, гэта
блукае
пакутлівая душа недарэчна загубленай гаспадыні ўладанняў — Барбары
Радзівіл.
Кажуць, кароль Жыгімонт Аўгуст так пакутаваў пасля смерці жонкі, што
вырашыў
шукаць дапамогі ў алхімікаў, паспрабаваць выклікаць яе душу. Караля
папярэдзілі:
ні ў якім разе не спрабаваць дакрануцца да прывіда. Але засмучаны муж не
вытрымаў... І цяпер душа Барбары не можа знайсці дарогу назад, блукае
па
Нясвіжскім замку, з’яўляючыся перад жывымі ў чорным адзенні ў знак
жалобы па
сваім загубленым каханні, крычыць, плача, енчыць.
Пра прывід у Гальшанах у
Беларусі хіба ведаюць лепш за ўсіх. Шмат каму давялося яго тут убачыць.
Камусьці
ён з’яўляецца ў выглядзе жанчыны, якая плача і кліча да сябе, кагосьці
проста
кратае халоднымі, як лёд, далонямі, а з кімсьці жартуе, як малое дзіця,
запальваючы і выключаючы святло. Не аднойчы пабывалі тут і спецыялісты
па
анамальных з’явах. Напрыклад, экспедыцыя з расійскага "Касмапошуку”
правяла такі
эксперымент: два спецыяльныя гадзіннікі настройваліся абсалютна
аднолькава.
Пасля ж уваходу чалавека ў анамальную зону (такой, напрыклад, лічыцца
адна з
келляў былога францысканскага манастыра ў Гальшанах) паказанні
гадзіннікаў
адрозніваліся!
Адкуль у
Гальшанах з’явіўся дзіўны прывід? На гэты конт у
мясцовых жыхароў ёсць свая легенда. Колькі стагоддзяў таму было вырашана
пабудаваць у мястэчку кляштар і касцёл. Узвесці будынкі спяшаліся да
нейкага
вялікага рэлігійнага свята. Але адна са сцен пастаянна падала. Будаўнікі
баяліся, што не паспеюць у час здаць працу і будуць пакараны гаспадаром.
Хтосьці
са старэйшых жыхароў патлумачыў, што будынак патрабуе чалавечай ахвяры.
Тады і
вырашылі: чыя жонка прынясе абед першая, той і быць ахвярай. І прыбегла
першай
самая маладая і прыгожая. Яе і замуравалі ў сцяну. Як таго і чакалі,
будоўля
пайшла належным чынам. Але несупакоеная душа, так званая Белая
панна Гальшан,
дагэтуль блукае па кляштары. Хтосьці скажа: гэта ўсяго толькі прыгожая
легенда!
Аднак у сярэдзіне 90-х гадоў падчас рэстаўрацыі ў падвале кляштара
рабочыя і
сапраўды знайшлі шкілет, замураваны ў сцяну.
Вас здзівілі нашы гісторыі і легенды?
Заходзьце на сайт
газеты www.ng.by
Вы зможаце
прагаласаваць не толькі за паранармальныя мясціны Беларусі, але і іншыя
не менш
захапляльныя аб’екты і з’явы. Вызначым цуды Беларусі
разам!