Пайшлі чуткі -- не інакш, як НЛА... Першымі заўважылі аб'ект з дзіўным свячэннем настаўнікі Сялявіцкай школы, бо ён нібыта вісеў над школьным стадыёнам. Настаўнік Сяргей Клёсаў паведаміў, што самога аб'екта ніхто не бачыў. Былі толькі светлыя плямы, якія рухаліся па вялікім крузе.
Сяргей Кузьміч глядзеў на іх з бінокля і прыйшоў да высновы, што гэта было падобна на нейкі спецэфект. А вось што кажа настаўніца Наталля Жукоўская: "Вялікае кола, унутры якога былі маленькія колцы, яны свяціліся і круціліся, набіраючы хуткасць. Здавалася, завіслі проста над стадыёнам, але калі мы падыходзілі бліжэй -- аддаляліся...”
Вяскоўцы ніяк не могуць растлумачыць, чаму на іх фотаапаратах, мабільных тэлефонах незвычайная нябесная з'ява так і не адлюстравалася.
КОММЕНТАРИЙ КРК: Как нам удалось выяснить, на мебельной фабрике в г.п. Ружаны, в 20-ти километрах от а/г Селявичи, установлен рекламный прожектор, который вечером 11 января был направлен в сторону г. Слонима, по пути к которому располагаются названный агрогородок. Таким образом жители близлежащих деревень наблюдали не НЛО, а световую иллюминацию вполне земного происхождения.